Крыніцы: У Зябраўцы быў знішчаны расейскі радар


Расейскі шматмэтавы радар кіравання агнём быў узарваны на авіябазе Зябраўка пад Гомлем уночы 11 жніўня. Пра гэта паведамляе «Defence Blog» са спасылкай на крыніцы, звязаныя з выведкай.

Расейскі радар.
Фота: defence-blog.com

Паводле іх, на авіябазе Зябраўка «узарвалася магутным выбухам» расейская РЛС кіравання агнём 92Н6, вядомая ў NATO як «Магільны камень».

Агулам у Зябраўцы дыслакавана шмат расейскай вайсковай тэхнікі і самалётаў, у тым ліку сістэмы СПА С-400 і «Панцыр-С1», адзначае выданне.

Абноўлена
На аэрадроме каля Гомля былі чуваць выбухі. Адчувалася выбуховая хваля
2022.08.11 08:26

У сваю чаргу ўкраінскі вайсковы аглядальнік Канстанцін Машавец пісаў, што ў Зябраўцы «рэшткі ЗРК «Панцыр – 1С» і пары ПУ ЗРК С-300… расцягвалі ўсю ноч».

У той жа час дарадца кіраўніка Мінабароны Украіны Аляксей Капыцько адзначыў: «На аэрадроме Зябраўка праходзяць раней неаднаразова анансаваныя «пюрэрам» вучэнні СПА і ВПС. Любыя воплескі і да т.п. – выключна ў рамках гэтых вучэнняў». Раней ён так каментаваў і выбухі на крымскім аэрадроме ў Навафёдараўцы.

У сваю чаргу «Беларускі гаюн» апублікаваў відэа выбухаў у Зябраўцы.

Ва ўмовах вайны мы не можам пакуль праверыць усю інфармацыю.

Аналітыка
Атака на авіябазу ў Крыме: чым нанеслі ўдар і што гэта значыць
2022.08.11 08:30

Беларускія тэлеграм-каналы паведамілі, што ў ноч на 11 жніўня ў раёне аэрадрому «Зябраўка» былі заўважныя выбухі і выбліскі. Таксама адчувалася ўдарная хваля.

У Міністэрстве абароны Беларусі заявілі, што «10 жніўня каля 23:00 падчас кантрольнага прабегу адной з адзінак тэхнікі пасля праведзенай замены рухавіка адбылося яе ўзгаранне». Пацярпелых няма.

Hавiны
Спікер паветраных сілаў ЗСУ: Беларускія партызаны надзвычай добра дапамагаюць Украіне
2022.08.11 09:31

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў