«Белыя халаты»: У Беларусь прыйшла новая хваля каронавіруса


Новая хваля COVID-19 ужо ў Беларусі. Пра гэта паведамляюць у сваім тэлеграм-канале «Белыя халаты».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Вакцына супраць каронавіруснай інфекцыі «Ковивак».
Фота: Yelena Afonina / TASS / Forum

«Мяркуючы з апошніх звестак ад нашых калег, у шмат якіх УАЗ [установах аховы здароўя. – Рэд. Belsat.eu] цяпер назіраецца даволі адчувальны прырост хворых, вялікі зварот у прымачах, выклікаў па лініі хуткай дапамогі, зваротаў у паліклінікі», – кажуць «Белыя халаты».

Пры гэтым масава захворваюць супрацоўнікі, некаторыя ўжо хворымі вымушаныя працягваць працу з прычын недахопу кадраў.

Таксама ў некаторых установах назіраецца недахоп сродкаў індывідуальнай абароны і дэфіцыт лекаў. Існуюць праблемы з даступнасцю бустарных доз вакцынаў.

Hавiны
Кім Чэн Ын заявіў пра перамогу над каронавірусам
2022.08.11 12:01

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў