Затрымалі менчукоў, якія скінулі з вышыні дзверы, каб амапаўцы перасталі збіваць людзей


Траіх удзельнікаў пратэстаў вінавацяць у пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да сілавікоў. Іх затрымаў ГУБАЗіК.

Інцыдэнт адбыўся 11 жніўня 2020 года на вуліцы Прытыцкага падчас жорсткага разгону пратэстаў ля станцыі метро «Каменная горка». Трое маладых людзей скінулі з агульнага гаўбца шматпавярховіка драўляныя дзверы. Такім чынам яны хацелі спыніць амапаўцаў, якія жорстка збівалі чалавека каля пад’езду.

Відэа інцыдэнту год таму трапіла ў сеціва. На запісу бачна, што, пераследуючы пратэстоўцаў, у двор забягае група сілавікоў: яны валяць на зямлю мужчыну, які падняў рукі над галавой, а затым пачынаюць яго збіваць дубінкамі і нагамі. На відэа чуваць, што людзі з вокнаў патрабуюць спыніць збіццё. Пасля гэтага ўніз ляцяць дзверы, якія падаюць у некалькіх метрах ад сілавікоў.

Паводле МУС, дваім затрыманым па 23 гады, трэцяму – 24. Адзін з іх раней судзімы за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, ужываў наркотыкі, сцвярджаюць у міліцыі.

Гісторыі
«Мы былі не людзі, а яны пачуваліся багамі». Гісторыя №16 праекту «Мне яшчэ пашанцавала»
2021.03.29 11:00

Затрыманыя змешчаныя ў ізалятар, яны знаходзяцца ў статусе падазраваных па крымінальнай справе.

Гісторыі
«Стогны, крыкі – адчуванне, што варыцца кацёл з грэшнікамі». Гісторыя №20 праекту «Мне яшчэ пашанцавала»
2021.04.12 09:00

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў