У Чачэрску за пратэставыя ўлёткі затрымалі трох чалавек


У межах крымінальнай справы аб «распальванні сацыяльнай варожасці» затрыманыя трое жыхароў Чачэрску. Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС.

27-гадовага рабочага прыватнага прадпрыемства, 28-гадовага працаўніка мясцовага дому культуры і 19-гадовую студэнтку гомельскага ўніверсітэту затрымалі байцы абласнога ўпраўлення ГУБАЗіКу і мясцовай міліцыі.

У МУС сцвярджаюць, што затрыманыя ў розных грамадскіх месцах гораду Чачэрску 6 чэрвеня «расклеілі ўлёткі з заклікамі да масавых беспарадкаў, а таксама аб аказанні супраціву супрацоўнікам міліцыі».

Адна з улётак, за якія затрымалі жыхароў Чачэрску. Крыніца: pressmvd / Telegram

У міліцыі сцвярджаюць, што затрыманыя – «прыхільнікі леварадыкальных анархісцкіх поглядаў», а ўлёткі яны нібыта спампоўвалі з анархісцкіх інтэрнэт-рэсурсаў.

Акрамя таго, праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе, што сёння раніцаю сілавікі прыйшлі з ператрусамі на месцы прапіскі прынамсі да васьмі актывістаў і актывістак анархісцкага руху ў Менску, Кобрыне, Гомлі, Горадні, Быхаве ды іншых гарадах. Некаторыя з іх ужо даўно выехалі за межы краіны. Але на іхных бацькоў і блізкіх працягваюць аказваюць ціск: пытаюцца, дзе яны цяпер, як з імі звязацца, выклікаюць на гутаркі на працы.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў