Трэнер салігорскага «Шахцёра» пабіў 13-гадовага хакеіста. Гэты момант трапіў на відэа


Падчас таварыскага матчу 9 жніўня паміж камандамі 2008 года нараджэння хакейных клубаў «Хімік» і «Шахцёр» на відэа трапіў эпізод, дзе адзін з трэнераў «Шахцёра» б’е хакеіста на лаўцы падчас гульні, паведамляе Tribuna.com.

Паводле гэтага факту 10 жніўня хакейны клуб заявіў, што ўважліва вывучае інцыдэнт і праводзіць службовую праверку. Пасля інцыдэнту працоўная група Федэрацыі хакею Беларусі на чале з намеснікам старшыні накіравалася ў Салігорск для вывучэння ўсіх абставінаў таго, што адбылося.

Пасля праверкі абяцаюць даць усебаковую ацэнку дзеянняў дзіцячага трэнера і ўжыць адпаведныя захады.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў