Пракурор запытвае пакаранне для Сцяпана Латыпава: 8,5 гадоў калоніі


Пракурор Уладзімір Рабаў просіць пакараць палітзняволенага жыхара плошчы Пераменаў Сцяпана Латыпава 8,5 гадамі калоніі і штрафам 300 базавых. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Латыпава вінавацяць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

  • ч. 1 і ч. 2 арт. 342 КК («Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»);
  • ч. 2 арт. 363 КК («Супраціў супрацоўнікам органаў унутраных справаў»);
  • ч. 4 арт. 209 («Махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры»).

Пракурор запытаў у суда пакаранне для палітвязня ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 8 гадоў і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафу памерам 300 базавых велічыняў.

Сцяпан Латыпаў сваёй віны не прызнае. Справу разглядае суддзя Аляксандр Волк.

Артыкулы
«ByPol» распавёў, хто ўдзельнічаў у затрыманні і катаваннях Сцяпана Латыпава
2021.07.14 11:05

Сцяпана Латыпава затрымалі 15 верасня 2020 года ў двары, калі ён прасіў сілавікоў у масках прадставіцца. Удома ў яго правялі ператрус. Спачатку яго вінавацілі ў тым, што ён нібыта планаваў атруціць сілавікоў ядахімікатамі, якія набываў дзеля знішчэння баршчэўніка. Аднак у выніку выставілі абвінавачанне ў арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, супраціве пры затрыманні і ў махлярстве ў асабліва буйным памеры.

На паседжанні 1 чэрвеня палітвязень заявіў пра пагрозы ягонаму бацьку і суседзям ды пра невыносныя катаванні: 51 дзень у так званай прэс-хаце – камеры, дзе літаральна выбіваюць прызнальныя паказанні. На знак пратэсту супраць катаванняў Латыпаў парэзаў сабе горла ў судзе, ён быў шпіталізаваны, яму зрабілі аперацыю. Але ўжо на наступны дзень яго вярнулі ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага.

Артыкулы
«Жывёліны, што вы робіце?!» Канваіры ў судзе заламалі Сцяпана Латыпава
2021.08.05 14:56

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў