Палітзняволеную валанцёрку «Вясны» праз паўгода зняволення адпусцілі на волю да суда


Валанцёрку Кіру Баярэнку адпусцілі з СІЗА на Валадарскага, паведамляюць праваабаронцы «Вясны».

Да суда яе адпусцілі пад паручальніцтва родных. Пад вартаю валанцёрка правяла паўгода.

Валанцёрка «Вясны» Кіра Баярэнка.
Фота: spring96.org

Баярэнку затрымалі 10 лютага гэтага года і змясцілі пад варту. Ёй выставілі абвінавачанне паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу – арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Артыкулы
Палітзняволеная Марфа Рабкова моцна схуднела ў турме, але трымаецца цвёрда
2021.07.06 10:41

АД, belsat.eu

Стужка навінаў