На выхадзе з дому затрымалі сакратара партыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі


Пры выхадзе з дому 11 жніўня быў затрыманы адказны сакратар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Дзяніс Садоўскі, паведамляе тэлеграм-канал партыі.

Дзяніс Садоўскі.
Фота: svaboda.org

Яго затрымалі невядомыя, калі ён збіраўся весці дачку ў шпіталь. Цяпер месцазнаходжанне Дзяніса невядомае. Дачку накіравалі назад дадому.

«Сёння раніцай інтэлігентныя людзі падышлі да Дзяніса, суправадзілі яго разам з дачкой да шпіталю на аналізы і назад. Сувязь з ім знікла. Віялета паднялася дадому адна, машына стаіць каля дому», – паведамляе жонка Дзяніса Садоўскага Таццяна.

Hавiны
Палітзняволеную валанцёрку «Вясны» праз паўгода зняволення адпусцілі на волю да суда
2021.08.11 12:03

АД, belsat.eu

Стужка навінаў