Байцу Аляксею Кудзіну прысудзілі 2,5 года калоніі


Вынесены прысуд удзельніку пратэстаў у Маладзечне, байцу ММА Аляксею Кудзіну, якога затрымалі ў Расеі ў студзені і экстрадавалі ў Беларусь у канцы ліпеня.

Суддзя Вольга Дубовік прысудзіла Кудзіну 2,5 года калоніі. Гэта на год менш, чым запытваў пракурор Жук.

Аляксей Кудзін.
Фота: mmaboxing.ru

Аляксея Кудзіна абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 363 КК («Супраціў супрацоўніку органаў унутраных справаў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак, спалучаны з ужываннем гвалту або з пагрозай яго ўжывання»).

Пацярпелымі ў справе прызналі прапаршчыка ўнутраных войскаў Яндолу і падпалкоўніка Зорына.

Артыкулы
Пачаўся суд за пратэсты над байцом ММА Аляксеем Кудзіным
2021.08.05 14:16

Нагадаем, што Кудзіна затрымалі пасля акцыі пратэсту ў Маладзечне 10 жніўня, тады ў яго стралялі. Спартоўца адпусцілі 21 жніўня, завёўшы супраць яго крымінальную справу і абраўшы меру стрымання ў выглядзе хатняга арышту.

На пазначанае судовае паседжанне 19 лістапада Кудзін не з’явіўся, і суддзя змяніла яму меру стрымання на ўзяцце пад варту, а яго самога афіцыйна абвесцілі ў вышук.

У студзені 2021-га стала вядома аб затрыманні Кудзіна ў Маскве на запыт уладаў Беларусі. Пасля гэтага Генпракуратура Беларусі накіравала ў Расею зварот аб экстрадыцыі. У абарону Аляксея Кудзіна выступілі беларускія і расейскія спартоўцы.

Hавiны
Адвакат Аляксея Кудзіна патлумачыла, чаму Расія не мела права высылаць спартоўца
2021.07.24 14:12

Еўрапейскі суд правоў чалавека 21 ліпеня забараніў экстрадыцыю байца ў Беларусь – ён пагадзіўся з довадамі пра пераслед і магчымае катаванне. Аднак маскоўскі апеляцыйны суд не адмяніў пастановы аб выдачы байца ММА Аляксея Кудзіна ў Беларусь, нягледзячы на забарону Еўрапейскага суда правоў чалавека.

Кудзіна даставілі ў Менск, дзе адразу ж запісалі відэа для праўладных тэлеграм-каналаў.

Hавiны
Расея экстрадуе ў Беларусь яшчэ аднаго актывіста насуперак рашэнню Еўрапейскага суду правоў чалавека
2021.07.29 17:44

АД, belsat.eu

Стужка навінаў