Мікалай Аўтуховіч абвясціў сухую галадоўку


Падчас судовага паседжання 11 ліпеня Мікалай Аўтуховіч паскардзіўся, што яму перадаюць лісты толькі ад маці. Больш ніякай карэспандэнцыі, у тым ліку газеты, вязень не атрымлівае, паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на тэлеграм-канал праўладнай журналісткі Людмілы Гладкай.

Мікалай Аўтуховіч на судзе. Горадня, Беларусь. 18 траўня 2022 года.
Фота: БелТА

Суд на Мікалаем Аўтуховічам і яшчэ 11 абвінавачанымі праходзіць у Гарадзенскай турме №1. Распачаўся працэс 18 траўня. Паводле следства, Аўтуховіч – арганізатар і кіраўнік «злачыннай групоўкі», якая падпальвала аўтамабілі і дамы сілавікоў.

Агулам Мікалаю Аўтуховічу выставілі абвінавачанне паводле 10 артыкулаў Крымінальнага кодэксу, у тым ліку ч. 3 арт. 289 («Акт тэрарызму»). Паводле гэтага артыкулу Аўтуховічу можа пагражаць смяротнае пакаранне.

Справу разглядае Гарадзенскі абласны суд, суддзя – Максім Філатаў. Менавіта ён прысудзіў пяць гадоў калоніі Вітольду Ашурку, які загінуў у траўні 2021 года ў шклоўскай калоніі.

У справе таксама праходзяць: Уладзімір Гундар, Вольга Маёрава, Галіна Дзербыш, Віктар Снегур, Павел Сава, Сяргей, Павел і Любоў Разановічы, Ірына і Антон Мельхеры.

Мікалай Аўтуховіч, а таксама Уладзімір Гундар, Вольга Маёрава і Галіна Дзербыш не прызналі віну ні па адным артыкуле.

Сяргей і Павел Рэзановічы, а таксама Віктар Снегур прызналі сябе вінаватымі часткова, а Ірына Гарачкіна і Антон Мельхер − вінаватымі цалкам.

Уладзімір Гундар заяўляў пра здзекі і таксама абвяшчаў галадоўку.

Абноўлена
Мікалай Аўтуховіч на судзе не прызнаў сваёй віны
2022.06.09 13:05

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў