Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі калінінградскі крызіс


Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін 11 ліпеня правялі тэлефонныя перамовы. Гутарка доўжылася 40 хвілінаў, сцвярджае «Пул Первого».

Як паведамляе прэс-служба Лукашэнкі, суразмоўцы «сур’ёзна і грунтоўна» абмеркавалі тэматыку калінінградскага транзіту. Аб гэтым інфармуе і прэс-служба Крамля:

«Быў зроблены акцэнт на сітуацыі ў сувязі з уведзенымі Літвой незаконнымі абмежаваннямі на транзіт тавараў у Калінінградскую вобласць. У гэтым кантэксце абмяркоўваліся некаторыя магчымыя супольныя крокі».

Таксама Лукашэнка і Пуцін абмяркоўвалі хаду вайны, сітуацыю на постсавецкай прасторы і экспарт расейскіх энерганосьбітаў у Еўропу. Акрамя таго, яны «працягнулі абмеркаванне пытанняў гарантавання абароны і бяспекі», адзначаюць у прэс-службе Лукашэнкі.

Аналітыка
Чым скончыцца ядравы шантаж на фоне калінінградскага крызісу?
2022.06.28 19:40

Нагадаем, Літва з 18 чэрвеня абмежавала транзіт у Калінінград расейскіх падсанкцыйных тавараў, што выклікала абурэнне ў Маскве і хвалю пагрозаў у бок літоўцаў. У звязку з крызісам Расея заявіла пра намер перадаць Беларусі ракетныя комплексы «Іскандэр», здольныя несці ядравыя боегалоўкі.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў