Колькасць ахвяраў абстрэлу гораду Часаў Яр на Данеччыне дасягнула 24 чалавек


Расейскія войскі нанеслі ўдар па горадзе Часаў Яр Данецкай вобласці Украіны ўвечары 9 ліпеня. У выніку абстрэлу быў разбураны пяціпавярховы дом.

Як паведаміла Дзяржаўная служба надзвычайных сітуацыяў Украіны, станам на раніцу 11 ліпеня ў выніку абстрэлу загінулі 18 асобаў. Пазней былі знойдзены целы яшчэ двух загінулых.

Па меры разбору завалаў дому колькасць ахвяр працягвала расці. Станам на 14:00 ратавальнікі паведамлялі ўжо пра 24 загінулых.

З-пад завалаў выратавалі 9 чалавек.

Вынік ракетнага ўдару па горадзе Часаў Яр.
Фота: Головне управління ДСНС України у Донецькій області / Facebook

Ратавальныя працы працягваюцца. Паводле папярэдняй інфармацыі, пад заваламі, магчыма, застаюцца яшчэ больш як 20 чалавек, з іх – адно дзіця, хлопчык 9 гадоў.

Паводле ўкраінскага боку, горад Часаў Яр быў абстраляны з ракетных сістэмаў залпавага агню «Ураган».

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў