Інфляцыя ў Беларусі – амаль 18%. Найбольш падаражэлі нехарчовыя тавары


У чэрвені 2022 году ў Беларусі гадавая інфляцыя ў параўнанні з траўнем 2021 году склала 17,6%, згодна з дадзенымі Белстату. У той жа час за першыя 6 месяцаў 2022 году – 13,1%.

Найбольш у гадавым выражэнні падаражэлі нехарчовыя тавары – на 19,7%. Але і на прадукты харчавання рост коштаў не нашмат меншы – 19,6%.

Платныя паслугі сталі даражэйшымі на 11,3%.

Месячная інфляцыя ў траўні склала 1,1%. Прадукты падаражэлі на 0,7%, нехарчовыя тавары – на 1,5%. Кошты на платныя паслугі выраслі на 1,3%.

З прадуктаў харчавання ў першай палове 2022 году найбольш падаражэла цыбуля (+83,31%), морква (+62,4%), салодкі перац (+58,09%).

Сярод нехарчовых тавараў падвысіліся кошты на маторнае масла (+59,63%), запчасткі (+57,39%), аўтамабілі (+39,44%), запалкі (+36,39%).

У галіне паслугаў моцна падаражэлі міжнародны турызм (+13,46%), санаторыі (+10,6%), дашкольныя ўстановы (+9,8%), квіткі на самалёты (+3,5%).

Каментар
Урад намагаецца спыніць рост коштаў. Эксперты кажуць, што праграмы рэгулявання сітуацыі не ўратуюць
2022.07.06 08:00

Таксама Белстат адсправаздачыўся пра вынікі вонкавага гандлю таварамі ў студзені – траўні 2022 году. Знешнегандлёвы зварот тавараў на травень бягучага году склаў $28 252 мільёны, з іх экспарт – $13 974 мільёны, імпарт – $14 278 мільёны. У параўнанні са ўзроўнем траўня 2021 году зварот вонкавага гандлю таварамі склаў 93,5%, у тым ліку экспарт – 95,6%, імпарт – 91,5%.

Аналітыка
Даходы памяншаюцца, выдаткі – павялічваюцца. Дэфіцыт бюджэту Беларусі працягне расці
2022.07.05 15:08

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў