Учора ў Вілейцы быў пабіты тэмпературны рэкорд, які трымаўся 62 гады


10 ліпеня новыя тэмпературныя рэкорды былі зафіксаваныя на 11 метэастанцыях Віцебскай, Гомельскай, Менскай і Магілёўскай абласцей, пішуць naviny.by.

Адзін з пабітых рэкордаў трымаўся больш за 60 гадоў.

Гарачэй за ўсё было ў Жлобіне – 33 градуса вышэй за нуль (ранейшы лакальны максімум дня – 30,9 у 1989 годзе). У Полацку паветра прагрэлася да 32,5 (31,7 у 2006 годзе), у Вілейцы – да 31,8 (31 у 1959-м).

Маці з дзіцём абмываюць твар вадой з фантану ў парку Перамогі. Менск, Беларусь. 22 чэрвеня 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Абнавіліся рэкорды ў Віцебску – 31,7, Бярэзінскім запаведніку – 31,6, Сянно – 31,5, Слаўгарадзе – 31,2, Воршы – 31,1, Лепелі – 31,1, Касцюковічах – 30,8, Мсціславе – 30,1.

Чакаецца, што цяперашняя спякота з тэмпературай да 36 градусаў захаваецца да канца наступнага тыдня.

Заўтра, 12 ліпеня, праз спякоту абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў