Трагедыя ў Менску: п'яны кіроўца збіў на пешаходным пераходзе дзвюх жанчын


ДТЗ адбылося на праспекце Пушкіна ў Менску. Адна жанчына загінула, другая дастаўлена ў лякарню.

Як паведамляюць у менскім упраўленні ДАІ, прыкладна ў 22:38 10 лiпеня 31-гадовы кіроўца аўтамабіля «Рэно», які рухаўся па праспекце Пушкіна з боку вуліцы Адоеўскага ў напрамку вуліцы Прытыцкага, здзейсніў наезд на дзвюх жанчын на рэгуляваным пешаходным пераходзе.

Машына пасля ДТЗ на праспекце Пушкіна, 10 ліпеня 2021.
Фота: gaiminsk / Telegram

«У выніку ДТЗ адна жанчына памерла на месцы інцыдэнту, другая – з траўмамі дастаўлена ва ўстанову аховы здароўя», – адзначаюць у міліцыі.

Кіроўца знаходзіўся ў стане алкагольнага апʼянення: у яго арганізме выяўлена 1,44 праміле алкаголю.

Блогер Антон Матолька апублікаваў страшныя сведчанні відавочцаў трагедыі. Паводле іх, у выніку наезду машыны «адна жанчына адляцела да прыпынку, а другая высока падляцела і прызямлілася на дах аўтамабіля і ён так з ёй і працягнуў ехаць. Каля дома пр. Пушкіна, д. 34 кіроўца рэзка спыніўся і тым самым скінуў жанчыну з даху праз лабавое шкло на дарогу. Пасля гэтага ён ірвануў, наехаў на яе і паехаў далей».

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў