Сёння адбудзецца фінал чэмпіянату Еўропы па футболе

Сёння ў 22:00 (па менскім часе) зборная Англіі і Італіі згуляюць у фінале футбольнага чэмпіянату Еўропы. Відавочнага фаварыту ў гэтым матчы няма, хаця букмекеры лічаць, што трохі больш шанцаў на перамогу ўсё ж маюць англічане.

Гульня адбудзецца на лонданскім стадыёне «Уэмблі».

Футбольныя заўзятары збіраюцца напярэдадні матчу Італія – Англія на стадыёне «Уэмблі». Лондан, Вялікая Брытанія, 10 ліпеня 2021 г. Фота: HENRY NICHOLLS / Reuters / Forum

Італія не выйгравала ЧЕ з 1968 года. Зборная Англіі наагул ніколі ў гісторыі не станавілася чэмпіёнам Еўропы і нават не даходзіла да фіналаў.

Большасць букмекераў лічаць, што ў Англіі трохі больш шанцаў на перамогу. Напрыклад, аўтарытэтная брытанская кантора William Hill дае каэфіцыент на Англію 2,6 супраць 3,1 за Італію, а аўстрыйская Bwin дае 2,6 супраць 3,0. Але некаторыя букмекерскія канторы лічаць шанцы камандаў аднолькавымі.

ІІ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны