На волю выпусцілі некалькіх затрыманых 8 ліпеня


Сёння, 11 ліпеня, скончыліся 72 гадзіны, цягам якіх затрыманым мусілі абвесціць, ці заведзеная ў дачыненні да іх справа.

Цяпер на волі ўжо журналіст Белсату Зміцер Лупач і актывіст Аляксандр Шарабайка. У Докшыцах выйшлі настаўнік Арцём Стадольнік, юрыст і былы следчы Юры Мацяюн і бухгалтарка Вераніка Судніковіч.

Аб’ектыў
Зачыстка недзяржаўных медыяў 2.0
2021.07.09 22:51

Аднак затрыманыя журналісты і рэдактары «Нашай Нівы» застаюцца за кратамі.

Мінула 72 гадзіны з моманту затрымання Ягора Марціновіча, Андрэя Дынько, Андрэя Скурко і Вольгі Раковіч, аднак на свабоду яны не выйшлі. Ні адвакатам, ні сваякам следчыя нічога не паведамілі.

Яны былі затрыманыя 8 ліпеня і пасля допыту адвезеныя ў ізалятар на Акрэсціна. Вядома, што ўсе праходзяць падазраванымі па ч.1 арт. 342 КК (падрыхтоўка ці арганізацыя дзеянняў, што парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў