Галоўнае за 11 ліпеня: канец Тыдня культуры і вызваленне часткі затрыманых


Belsat.eu падводзіць вынікі 11 ліпеня – 337-га дня супрацьстаяння грамадства і ўладаў.

Рэдактар аршанскага сайту orsha.eu Ігар Казмярчак выйшаў з ІЧУ праз 72 гадзіны пасля затрымання

Раніцай 8 ліпеня ў Казмерчака адбыўся ператрус, у яго забралі ноутбук і тэлефон, а потым павезлі на допыт. Рэдактар быў затрыманы на 72 гадзіны ў межах крымінальнай справы паводле арт. 341 КК РБ, нібыта за псаванне гарадскіх пабудоваў надпісамі палітычнага зместу. Пра якія аб’екты гарадской інфраструктуры вядзецца гаворка – не вядома.

Hавiны
Рэдактар сайта orsha.eu Ігар Казмярчак выйшаў на свабоду
2021.07.11 10:47

Цяпер на волі ўжо журналіст «Белсату» Зміцер Лупач і актывіст Аляксандр Шарабайка. У Докшыцах выйшлі настаўнік Арцём Стадольнік, юрыст і былы следчы Юрый Мацяюн і бухгалтарка Вераніка Судніковіч.

Мінула 72 гадзіны з моманту затрымання Ягора Марціновіча, Андрэя Дынька, Андрэя Скурка і Вольгі Раковіч, аднак на свабоду яны не выйшлі. Ні адвакатам, ні сваякам следчыя нічога не паведамілі.

Hавiны
На волю выпусцілі некалькіх затрыманых 8 ліпеня
2021.07.11 19:59

Журналісты Цыганкоў і Лукашук пакінулі Беларусь

Віталь Цыганкоў таксама паведаміў, што працягвае працаваць для радыё «Свабода» і плануе новы сезон «Размовы» на «Белсаце»:

«Я буду заставацца сабой, буду працягваць. З любога геаграфічнага месца. Місія яшчэ не выкананая».

Hавiны
Журналісты пакідаюць Беларусь: «Я заставаўся да апошняга, і па грамадскіх, і па асабістых прычынах»
2021.07.11 18:22

Тыдзень культуры Новай Беларусі

10 ліпеня ў Варшаве прайшла імпрэза, арганізаваная ў стылі беларускіх дваровых акцыяў. Пасля леташніх выбараў, перадусім у Менску, дваровыя канцэрты і імпрэзы арганізоўваліся рэгулярна да глыбокай восені. Сёлета актывісты беларускай дыяспары працягваюць акцыі ў такім фармаце за мяжою.

Арганізатарам імпрэзы выступіў Беларускі дом у Варшаве.

Фотарэпартаж
Дваравыя імпрэзы на выездзе. У Варшаве тыдзень беларускай культуры завяршылі дваравым канцэртам
2021.07.11 11:17

Сёння ў межах Міжнароднага тыдня беларускай культуры ў Вільні адбудзецца канцэрт «Культура мацнейшая за дыктатуру!».

У канцэрце бяруць удзел Лявон Вольскі, Маргарыта Ляўчук, Андрэй Павук, Сяргей Kosmas.

Канцэрт пройдзе ў Вільні ва ўнутраным дворыку ЕГУ.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў