Футбольная зборная Аргентыны ўпершыню за 28 гадоў выйграла Кубак Амерыкі

У фінале Кубка Амерыкі зборная Аргентыны перамагла Бразілію з лікам 1:0.

Фінальная гульня адбылася ў Рыа-дэ-Жанейра. Пераможны мяч забіў Анхэль Ды Марыя.

Форвард аргентынцаў і адзін з найлепшых футбалістаў у гісторыі Льёнэль Мэсі заваяваў першы трафей з нацыянальнай камандай. Ён дэбютаваў за зборную ў 2005 годзе, чатыры разы даходзіў з ёй да фіналаў буйных турніраў, але ні разу не перамагаў у іх.

Аргентынцы выйгралі Кубак Амерыкі ўпершыню за 28 гадоў – яны не перамагалі з 1993-го. За ўсё гэта 15-я перамога на Кубку Амерыкі ў гісторыі Аргентыны – гэта самая тытулаваная каманда Паўднёвай Амерыкі, піша sports.ru.

ІІ belsat.eu

 

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны