Больш за 1100 фураў стаяць у чарзе на выезд з Беларусі


На мяжы Беларусі і Еўразвязу ўтварыліся вялікія чэргі. Па стане на 12:00 чакалі выезду з краіны больш за 1,1 тысячы фураў.

Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэту.

Самыя вялікія чэргі фіксуюцца на мяжы Беларусі і Літвы. У «Котлаўцы» стаяць больш за 210 фураў, у пункце «Каменны Лог» – больш за 180, у «Прывалках» – больш за 160.

У пункце пропуску «Урбаны» (мяжа з Латвіяй) цяпер чакае выезду з краіны 160 машынаў, у «Брузгах» (мяжа з Польшчай) – 140.

Дадзеныя па ўсіх пунктах пропуску можна знайсці тут.

Аналітыка
Забытыя мільёны. Колькі грошай Беларусь атрымала ад Еўразвязу на ўмацаванне мяжы?
2021.07.09 07:00

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў