З наступнага года ў Беларусі падвысяць мінімальны страхавы стаж


З 2023 года ў Беларусі падвысяць мінімальны страхавы стаж, неабходны для атрымання працоўнай пенсіі, піша «Зеркало».

Сёлета мінімальны страхавы стаж складае 18,5 года. З 1 студзеня 2023-га вырасце на паўгода – да 19 гадоў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: АК / Белсат

Мінімальны страхавы стаж маюць намер павысіць да 20 гадоў. Згодна з планамі ўладаў Беларусі, гэта павінна адбыцца ў 2025-м. У 2013 годзе гэты паказнік павялічыўся з 5 да 10 гадоў.

Беларусы, якія не выпрацавалі страхавога стажу, не змогуць прэтэндаваць на працоўную пенсію, ім могуць прызначыць толькі сацыяльную: мужчынам – з 65 гадоў, жанчынам – з 60 гадоў. Цяпер сацыяльная пенсія складае 155,58 рубля.

Раней у тэрмін страхавога стажу пачалі залучаць тэрміновую службу ў войску, аднак час, выдаткаваны на навучанне ў ВНУ і дэкрэтны адпачынак, у страхавы стаж не ўлучаюць.

Каментар
«Будзем шукаць іншыя магчымасці». Генпракуратура патрабуе пазбавіць незалежныя прафсаюзы рэгістрацыі
2022.06.10 15:24

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў