Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 11 чэрвеня


«Белсат» падводзіць вынікі апошніх содняў поўнамаштабнай вайны, якую распачала Расея ва Украіне. Пра галоўныя падзеі па стане на вечар 11 чэрвеня чытайце ў нашым аглядзе.

Фота мае ілюстрацыйны характар. SERHII NUZHNENKO / Reuters / Forum

Страты Украіны і Расеі

Дарадца кіраўніка Офісу прэзідэнта Украіны Аляксей Арэстовіч заявіў, што за час вайны Украіна страціла каля 10 тысяч вайскоўцаў. Разам з тым, са словаў Арэстовіча, страты Расеі перавышаюць украінскія ў разы. Ён таксама выказаў меркаванне, што ў выніку паспяховай працы ўкраінскай артылерыі 10 чэрвеня загінулі каля 600 расейскіх вайскоўцаў.

Тым часам, паводле звестак Генеральнага штабу ЗСУ, з моманту поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну страты расейскага войска дасягнулі 32050 чалавек забітымі.

Цягам апошніх содняў на Данецкім і Луганскім напрамках украінскія сілы адбілі чатырнаццаць атак расейцаў. Пры гэтым асноўныя наступальныя дзеянні расейцаў праходзілі на Славянскім і Севераданецкім напрамках, на іншых участках лініі сутыкнення на Данбасе войскі РФ ажыццяўлялі падрыхтоўку да будучых атак.

Нямеччына дапамагае не толькі зброяй

За межамі Усходняй зоны аперацыі расейцы ў асноўным умацоўвалі свае пазіцыі ды праводзілі ратацыю сярод асабовага складу. Адзначаецца, што на Паўднёвабужскім і Харкаўскім напрамках расейцы трымалі абарону, каб не дапусціць прарыву ўкраінскіх сілаў. Пры гэтым расейцы працягвалі абстрэлы артылерыяй і авіяцыяй украінскіх сілаў па ўсёй лініі сутыкнення.

Дзеці глядзяць у акно на паліцэйскіх, якія прыехалі з гуманітарнай дапамогай. Сяло Сідаравічы, Кіеўская вобласць, Украіна. Фота мае ілюстрацыйны характар: Алесь Усцінаў / Белсат

Амбасадар Украіны ў Нямеччыне Андрэй Мельнік заявіў, што Берлін мае намер пачаць перадачу Кіеву цяжкага ўзбраення з 22 чэрвеня. Гаворка ідзе пра два тыпы вайсковай тэхнікі: 7 самаходных гаўбіц «Panzerhaubitze 2000» і 30 самаходных зенітных сістэмаў «Gepard».

Тым часам міністр аховы здароўя Нямеччыны Карл Лаўтэрбах таксама заявіў пра гатовасць дапамагчы Украіне. ФРГ збіраецца адправіць ва Украіну сваіх медыкаў, паставіць пратэзы, садзейнічаць будаўніцтву траўматалагічных цэнтраў і навучаць украінскіх медыкаў рэабілітацыі параненых.

Чарговы суд над ваеннапалоннымі?

На акупаваных тэрыторыях Запарожскай і Херсонскай вобласцяў з 11 чэрвеня пачалі выдаваць расейскія пашпарты. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі акупацыйных уладаў у гэтых рэгіёнах Уладзімір Рогаў і Уладзімір Сальда. Паводле Рогава, у Запарожскай вобласці заяўку на атрыманне расейскага грамадзянства падалі больш за 70 тысяч чалавек.

Агенцтва «Інтэрфакс» са спасылкай на міністарку замежных справаў так званай «ДНР» Наталлю Ніканораву паведаміла, што прарасейскі бок рыхтуе чарговы суд над палонным замежнікам, які ваяваў на баку Украіны. Цяпер гаворка ідзе пра грамадзяніна Паўднёвай Карэі.

Разам з тым у ААН папярэдні смяротны прысуд для трох палонных замежнікаў назвалі ваенным злачынствам.

11 чэрвеня а 6-й раніцы ў населеным пункце Клінцы Бранскай вобласці РФ пасля некалькіх выбухаў загарэлася вайсковая частка. Папярэдне паведамляецца, што падчас пажару пацярпела вайсковая тэхніка, якая была на рамонце пасля баявых дзеянняў ва Украіне.

Аналітыка
Расстрэл замест статусу ваеннапалоннага? Тлумачым, што азначае смяротны вырак у Данецку
2022.06.10 22:21

Віцька Кавалак belsat.eu

Стужка навінаў