У Добрушы на папяровай фабрыцы адбыўся пажар


У ноч на 11 чэрвеня на папяровай фабрыцы ў Добрушы здарыўся пажар, паведамляе прэс-служба МНС.

Добрушская папяровая фабрыка «Герой працы».
Фота: newsgomel.by

Аб узгаранні ў жалезабетонным будынку 1986 года пабудовы стала вядома ратавальнікам у 03:10 ночы. Загарэўся папяровы цэх прадпрыемства на тэрыторыі філіяла «Добрушская папяровая фабрыка «Герой працы». У выніку пажар пашкодзіў 15 кв метраў транспарцёрнай стужкі машыны №7 (сушыльнай камеры).

Паведамляецца, што тэхналагічны працэс цэху быў спынены, работа прадпрыемства ў цэлым не парушана, пацярпелых няма.

Прычына пажару зараз высвятляецца.

Артыкулы
«Збудуем мост і вернемся». Як самы хуткі журналіст Горадні заснаваў новае выданне ў Беластоку
2022.06.11 14:14

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў