Кіраўніца Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен ізноў прыбыла ў Кіеў


Старшыня Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен другі раз з пачатку вайны прыбыла ва Украіну. У Кіеве яна сустрэнецца з Уладзімірам Зяленскім.

Еўракамісія 17 чэрвеня разгледзіць пытанне пра статус кандыдата для Украіны. Імаверна, візіт звязаны з гэтым.

Кіраўніца Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен з віцэ-прэм’еркаю ў пытаннях еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі Украіны Вольгаю Стэфанішынай у Кіеве.
Фота: vonderleyen/Twitter

«Добра зноў апынуцца ў Кіеве. З прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім я падвяду вынікі супольнай працы, неабходнай для аднаўлення і прагрэсу, дасягнутага Украінай на яе еўрапейскім шляху», – напісала кіраўніца Еўракамісіі ў Twitter.

Мінулы раз Урзуля фон дэр Ляен наведвала Кіеў два месяца таму, 8 красавіка. Тады кіраўніца Еўракамісіі прыехала ва Украіну з вярхоўным прадстаўніком ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі Жузэпам Бурэлем. Тады яны наведалі вызваленую ад расейскіх войскаў Бучу, калі ў горадзе пачалі эксгумаваць целы.

Фота
Урзуля фон дэр Ляен, Жузэп Бурэль і прэм’ер-міністр Славаччыны Эдуард Гэгер наведалі Бучу
2022.04.08 20:43

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў