Ватыкан падтрымаў законныя патрабаванні беларускага народу


Ватыкан.
Фота: vaticannews.va

Кіраўнік прэс-службы Святога пасаду Матэа Бруні апублікаваў заяву пра Беларусь. Яна сталася адказам на шматлікія запыты журналістаў, піша беларуская рэдакцыя «Vatican News».

«Святы пасад працягвае ўважліва сачыць за развіццём сітуацыі ў Беларусі і крокамі, якія робяцца рознымі зацікаўленымі суб’ектамі, захоўваючы прыхільнасць да дасягнення дэмакратычных і мірных шляхоў рэалізацыі законных патрабаванняў беларускага народу», – гаворыцца ў афіцыйнай заяве.

Hавiны
«Хрысціянская візія» паведамляе пра ціск уладаў на «нядобранадзейных» святароў
2021.06.04 10:02

Нагадаем, што на мінулым тыдні працоўная група «Хрысціянская візія» Каардынацыйнай рады паведаміла пра ціск уладаў на прадстаўнікоў праваслаўнай, каталіцкай і пратэстанцкіх цэркваў у Беларусі.

«Спецслужбы і сілавыя структуры рэспубліканскага і мясцовага ўзроўню чыняць поўнамаштабныя правяранні дзейнасці рэлігійных арганізацыяў і святароў, прыходзяць да кіраўнікоў рэлігійных аб’яднанняў з патрабаваннямі аказаць ціск на шараговых святароў, у тым ліку з нагоды зместу пропаведзяў; таксама прыходзяць запыты ў складанні спісаў «нядобранадзейных» святароў; тых, хто хоць нейкім чынам праявіў сябе ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу – браў удзел у мірных акцыях пратэсту, здымаўся ў відэароліках, браў удзел у валанцёрскіх акцыях для дапамогі арыштаваным, палітвязням ды іхным семʼям, пісаў у сябе ў сацыяльных сетках і г. д., – выклікаюць у следчыя органы», – гаворыцца ў заяве групы.

Сярод беларускіх палітычных вязняў таксама ёсць каталікі, напрыклад, шматдзетная маці Вольга Залатар, затрыманыя ў «справе палякаў», ды іншыя. Каталіком быў і актывіст Вітольд Ашурак, які памёр у калоніі Шклова.

Hавiны
Вітольда Ашурка пахавалі пад бел-чырвона-белым сцягам. Відэа
2021.05.26 21:12

МГ belsat.eu

Стужка навінаў