У Беларусі з'явіўся яшчэ адзін палітвязень


Праваабарончая супольнасць выступіла з заявай, у якой прызнала Васіля Логвінава палітвязнем, паведамляе цэнтр «Вясна».

Васіля Логвінава затрымалі за тое, што ён 7 траўня сёлета нанёс малюнак «Дыджэяў Пераменаў». Следчыя за гэты малюнак распачалі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 339 КК («Хуліганства»). Да затрымання Васіль Логвінаў з’яўляўся падазраваным паводле арт. 342 КК («Групавыя дзеянні, які груба парушаюць грамадскі парадак»).

Мурал «дыджэяў пераменаў» у квартале Салідарнасці ў менскім мікрараёне Захад. Фота ад чытачоў

Правабаронцы лічаць, што анясенне малюнка не прывяло да пашкоджання ці знішчэння абʼекта, а матэрыяльная шкода ад такіх дзеянняў відавочна насіла сімвалічны характар. Таму гэты ўчынак нельга кваліфікаваць як хуліганства.

Пазбаўленне волі Васіля Логвінава з’яўляецца палітычна матываваным.

Цяпер у Беларусі 477 асобаў прызнаныя палітвязнямі.

Праваабаронцы патрабуюць неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і спыненне рэпрэсіяў у краіне.

Артыкулы
«Калі ў вас няма палітычных амбіцыяў – падпісвайце і выходзьце». Што былыя палітвязні раяць пра памілаванне тым, хто зараз за кратамі
2021.06.11 18:21

СК belsat.eu

Стужка навінаў