Супраць палітвязня, асуджанага на 7 гадоў, завялі новую крымінальную справу


У дачыненні 25-гадовага дызайнера Дзмітрыя Кубарава, якога прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 293 КК («Арганізацыя масавых беспарадкаў») і пакаралі 7 гадамі пазбаўлення, распачалі яшчэ адну крымінальную справу. 18 чэрвеня Дзмітрыя з жодзінскага ізалятару зноў перавядуць у СІЗА № 1, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Дзмітрыя Кубарава абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 293 КК («Арганізацыі масавых беспарадкаў»). 24 сакавіка суд пакараў яго 7 гадамі пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму. На судзе Дзмітрый не прызнаў сваёй віны.

18 чэрвеня меў адбыцца разгляд апеляцыйнай скаргі. Але следчы заявіў, што супраць Кубарава завялі яшчэ адну крымінальную справу. Нібыта «забылі выставіць абвінавачанне паводле ч. 2 арт. 295-3 Крымінальнага кодэксу («Дзеянні з прадметамі, учыненне якіх заснаванае на выкарыстанні гаручых рэчываў») і распачалі крымінальную справу. 18 чэрвеня Дзмітрыя з жодзінскага ізалятару зноў перавядуць у СІЗА № 1.

Дзмітрыя Кубарава затрымалі 11 жніўня летась. 25-гадовы мянчук на судзе заявіў пра катаванні пасля затрымання.

Hавiны
Палітвязня Дзмітрыя Кубарава асудзілі на 7 гадоў узмоцненага рэжыму
2021.03.24 17:02

СК belsat.eu

Стужка навінаў