Палітвязень Анджэй Пачобут у турме захварэў на COVID-19


Зняволены журналіст Анджэй Пачобут, якога трымаюць у Жодзінскім СІЗА, перадаў на волю, што захварэў на каронавірусную інфекцыю, паведамляе БАЖ.

Палітычны вязень Анджэй Пачобут, якога затрымалі ў «справе палякаў», захварэў на COVID-19. Гэтую інфармацыю ён перадаў з Жодзінскага СІЗА праз некалькіх зняволеных.

Вядома, што журналісту не перадаюць лекаў для сэрца. Аксана Пачобут распавяла, што муж праз адваката папрасіў перадаць яму лекі. 27 траўня іх даставілі ў СІЗА Жодзіна. Аднак праз некалькі дзён ён зноўку перадаў сваю просьбу. Аксана хвалюецца, ці дойдуць медыкаменты да мужа, бо ён мае праблемы з сэрцам: збіваецца рытм, таму лекі жыццёва неабходныя.

Паводле інфармацыі дырэктара «Белсату» Агнешкі Рамашэўскай-Гузы, Анджэю Пачобуту прапаноўвалі дэпартацыю, аднак ён катэгарычна адмовіўся і застаецца за кратамі. У сваіх лістах да жонкі журналіст піша, што вытрывае ўсё, што яго чакае.

Артыкулы
Анджэй Пачобут адмовіўся ад дэпартацыі. Цяпер яму не перадаюць лекі ў СІЗА
2021.06.02 19:37

СК belsat.eu

Стужка навінаў