Невядомыя кінулі кактэйль Молатава ў будынак МУС у Магілёве


Уначы 10 чэрвеня нехта кінуў ва ўваходныя дзверы Магілёўскага інстытуту МУС бутэльку з гаручым рэчывам. Дзверы загарэліся, але ў выніку здарэння ніхто не пацярпеў, паведамляе прэсавая служба МУС.

Следчыя ў Магілёве распачалі крымінальную справу па факце асабліва зацятага хуліганства і наўмыснага пашкоджання маёмасці. Уначы 10 чэрвеня невядомыя кінулі ва ўваходныя дзверы Магілёўскага інстытуту МУС бутэльку з гаручым рэчывам. Пажар пашкодзіў дзверы будынку. Ніхто не пацярпеў.

Міліцыянты цяпер шукаюць асобу, якая кінула запальную сумесь у будынак МУС.

Hавiны
Былога памочніка пракурора Менску Яўгена Бабака пакаралі арыштам
2021.06.11 15:58

СК belsat.eu

Стужка навінаў