На аднаўленне касцёлу ў Будславе сабралі больш за Br 700 тысяч


Часовы дах над Будслаўскім касцёлам.
Фота: budslau.by

Месяц таму ад пажару моцна пацярпеў касцёл Маці Божай Будслаўскай. Дах будынку знішчыў пажар, але галоўныя каштоўнасці тады не згарэлі.

Працы для аднаўлення касцёлу пачаліся адразу. Плошча даху – 1816 кв. м. Пакрыць яе дрэвам так, як гэта было да пажару, хутка немагчыма, таму цяпер усталёўваюць часовы даху з металу, паведамляе «Наша Ніва».

Фота
Як пасля пажару выглядае Будслаўскі касцёл знутры
2021.05.12 12:01

Паводле пробашча Дзмітрыя Дубовіка, самым цяжкім быў першы тыдзень пасля здарэння:

«Ішлі моцныя дажджы, вельмі сур’ёзна заліваліся скляпенні касцёлу. Цяпер усё падсыхае, а мы робім часовы дах. Разам з інжынерамі таксама прыдумалі сістэму, якая дапамагае адвесці на вуліцу ваду, што залілася ў касцёл».

Пасля пажару адно з самых праблемных месцаў у касцёле – купал з цэглы, які можа асыпацца. Цяпер з ім працуюць інжынеры, каб зрабіць «страхоўку», а потым і ўмацаваць купал. Бе менавіта праз аварыйны стан гэтай часткі пабудовы забаронены ўваход у касцёл для ўсіх ахвочых.

«Мы не маем права запусціць людзей, пакуль не будзе поўнай упэўненасці ў бяспецы», – тлумачыць ксёндз.

У першы дзень пасля пажару быў адкрыты збор сродкаў на аднаўленне святыні. На дзень 10 чэрвеня сабралі Br 734 896. Збор працягваецца. Дапамагаць касцёлу таксама прыязджаюць валанцёры з усёй Беларусі.

Абноўлена
Пажар у Будславе патушаны: гарэў нацыянальны санктуарый, галоўная каталіцкая святыня Беларусі
2021.05.11 10:31

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў