Мінюст распавёў пра змены Грамадзянскага кодэкса


Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі распавёў пра планаваныя змены і новаўвядзенні, якія знойдуць сваё адлюстраванне ў Грамадзянскім кодэксе, піша БелТА.

Сярод новаўвядзенняў, якія з’явяцца ў Грамадзянскім кодэксе, будзе магчымасць, паводле якой асобныя віды юрыдычных асобаў змогуць дзейнічаць на падставе зацверджанага ўрадам тыпавога статута, а не адмыслова распрацаванага. Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі таксама распавёў, што ў Грамадзянскім кодэксе зʼявіцца норма па працы ў Беларусі замежных арганізацыяў. Цяпер іх камерцыйная дзейнасць можа весціся толькі са стварэннем філіялаў.

Паводле кодэксу, фотаздымкі грамадзянаў не могуць распаўсюджвацца без іх згоды, за выключэннем калі, напрыклад: фота зробленае ў грамадскім месцы.

Праект Грамадзянскага кодэксу накіравалі на разгляд у Палату прадстаўнікоў.

Аб’ектыў
Больш паўнамоцтваў у Савету бяспекі
2021.06.05 22:49

СК belsat.eu

Стужка навінаў