307-ы дзень пратэстаў. Адстаўка Шэймана, Ватыкан падтрымаў беларусаў

Палітычны крызіс, які выклікалі фальсіфікацыі падчас выбараў у мінулым годзе, і бязмежжа сілавікоў не спыняецца. «Белсат» падводзіць вынікі 307-га дня пратэстаў у Беларусі.

Шэйман сышоў у адстаўку

Падчас працоўнай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Віктара Шэймана стала вядома, што апошні сыходзіць у адстаўку з пасады кіраўніка справамі прэзідэнта.

«Ты шмат разоў пісаў рапарт аб сыходзе ў адстаўку. Я не згаджаўся з гэтым. Але я разумею, што некалі час прыходзіць, табе хапіла ў жыцці. Я сумленна ўдзячны табе за ўсё, што зроблена», – сказаў Лукашэнка на сустрэчы.

Адкуль багацці Віктара Шэймана?

Лукашэнка таксама заявіў, што нібыта ім з Шэйманам прыйдзецца ўзяць аўтамат у рукі, каб бараніць краіну.

«Ну і яшчэ раз кажу: далёка не сыходзь. Бачыш, якая сітуацыя вакол Беларусі. Не дай бог нам з табою яшчэ ўзяць аўтамат у рукі і абараняць краіну. Не хацелася б. У цябе досвед вялікі, у мяне менш, але тым не менш. Сітуацыя няпростая», – сказаў Лукашэнка.

Віктар Шэйман – адна з найбольш набліжаных да Лукашэнкі асобаў. Раней ён займаў пасаду кіраўніком спраў прэзідэнта, дзяржсакратаром Савета бяспекі, генпракурорам, старшынём прэзідэнцкай адміністрацыі, памочнікам прэзідэнта па асаблівых даручэннях.

Шэйман сышоў у адстаўку

Ватыкан падтрымаў беларускі народ

Кіраўнік прэс-службы Святога пасаду Матэа Бруні апублікаваў заяву пра Беларусь. Яна сталася адказам на шматлікія запыты журналістаў, піша беларуская рэдакцыя «Vatican News».

«Святы пасад працягвае ўважліва сачыць за развіццём сітуацыі ў Беларусі і крокамі, якія робяцца рознымі зацікаўленымі суб’ектамі, захоўваючы прыхільнасць да дасягнення дэмакратычных і мірных шляхоў рэалізацыі законных патрабаванняў беларускага народу», – гаворыцца ў афіцыйнай заяве.

Ватыкан падтрымаў законныя патрабаванні беларускага народу

Былога памочніка пракурора пакаралі арыштам

Раніцай 10 чэрвеня, паводле суседзяў, да 29-гадовага Яўгена Бабака прыехала група захопу ў браняваных камізэльках. Гэтыя людзі ў тамбуры крычалі «Адчыняй!», пасля стала вядома, што кватэру Яўгена разграмілі, паведамляе «Вясна».

Пазней стала вядома, што Бабака затрымалі супрацоўнікі міліцыі ў межах адміністратыўнага працэсу.

Яўген Бабак. Фота: Наша Ніва

11 чэрвеня справу былога памочніка пракурора паводле арт. 24.23 КаАП разглядзелі ў судзе Маскоўскага раёну. Суддзя Таццяна Мотыль прызнала Яўгена вінаватым у пікетаванні шляхам размяшчэння на гаўбцы бел-чырвона-белага-сцяга.

Паводле Яўгена, нацыянальны сцяг ён знайшоў 6 кастрычніка, а 10 чэрвеня пастанавіў вывесіць яго на знак пратэсту супраць гвалту. Згодна з рапартам, гэта заўважылі работнікі ГУБАЗіКу і прыйшлі дамоў да Бабака забраць сцяг. Затрымалі мужчыну а 10:00. На судзе ён заявіў, што не бачыць сэнсу ў допыце сведак-міліцыянтаў.

Яўгена Бабака арыштавалі на 15 содняў.

Былога памочніка пракурора Менску Яўгена Бабака пакаралі арыштам

Палітвязень Анджэй Пачобут у турме захварэў на COVID-19

Зняволены журналіст Анджэй Пачобут, якога трымаюць у Жодзінскім СІЗА, перадаў на волю, што захварэў на каронавірусную інфекцыю, паведамляе БАЖ.

Палітычнага вязня Анджэя Пачобута затрымалі ў «справе палякаў»

Андрэй Пачобут. Фота: Анджей Почобут / Facebook

Святлана Ціханоўская з візітам у Берліне

Пасля сустрэчаў з кіраўніцтвам Чэхіі Святлана Ціханоўская наведала з трохдзённым працоўным візітам Берлін. Беларуская лідарка сустракаецца з кіраўніцтвам нямецкага Міністэрства замежных справаў, праводзіць перамовы з канцылярыяй Ангелы Мэркель і асноўнымі палітычнымі партыямі Нямеччыны.

Працоўны візіт Святланы Ціханоўскай у Берлін

 

СК belsat.eu

Hавiны