Працаўнікі Маладзечанскага малочнага камбінату выйшлі на забастоўку


У Маладзечне бастуюць супрацоўнікі малочнага камбінату. Пра гэта ў сваім Instagram распавёў блогер Расціслаў Чапурны.

У відэа, якое змясціў блогер, працаўніцы камбінаты кажуць, што выйшлі на забастоўку з прычыны падзення заробкаў і адсутнасці працы.

Паводле іх, заробкі на камбінаце складаюць 320 рублёў, а былі – ад 800 да 1000.

Працаўнікі чакаюць прыезду кіраўніцтва, якое ўжо тры месяцы абяцала даць працу.

Яны таксама адзначаюць, што праблемы пачаліся пасля таго, як камбінат далучылі да менскага прадпрыемства.

Калі ўмовы працаўнікоў не будуць выкананыя, яны гатовыя звольніцца. Агулам колькасць працаўнікоў і так ужо скарацілася ў чатыры разы. А ў кіраўніцтва праблемы з заробкамі, кажуць, няма.

Камбінат выпускае больш як 80 найменняў малочнай прадукцыі, у тым ліку каля 20 відаў сыроў.

Hавiны
«Бензін даражэе, а таксі таннее». У Бабруйску таксоўцы зладзілі забастоўку
2022.05.04 23:07

ПС belsat.eu

Стужка навінаў