Ілан Маск заявіў пра расейскія атакі на сістэму спадарожнікавага інтэрнэту «Starlink»


Амерыканскі прадпрымальнік Ілан Маск напісаў у сваім Тўітэры, што расейцы спрабуюць «заглушыць і зламаць» «Starlink».

«Starlink» пакуль што супраціўляецца спробам расейскай кібервайны заглушыць і зламаць яго, але яны нарошчваюць свае высілкі», – гаворыцца ў допісе.

10 траўня Еўразвяз заявіў пра расейскую кібератаку на сістэму спадарожнікавага інтэрнэту, якая была здзейсненая 24 лютага, за гадзіну да ўварвання расейскіх войскаў ва Украіну.

«Starlink» – глабальная спадарожнікавая сістэма, створаная кампаніяй «SpaceX» для забеспячэння высокахуткасным шырокапалосным спадарожнікавым доступам у інтэрнэт у месцах, дзё ён быў ненадзейным ці цалкам недасяжным.

26 лютага міністр лічбавай трансфармацыі Украіны Міхаіл Фёдараў звярнуўся да Ілана Маска з просьбай адправіць ва Украіну станцыі «Starlink» для доступу да спадарожнікавага інтэрнэту. Той пагадзіўся даць абсталяванне. Першая партыя абаненцкіх скрыняў паступіла ўжо 28 лютага.

Hавiны
Дзмітрый Рагозін заявіў, што Ілан Маск адкажа «па-даросламу» за дапамогу Украіне
2022.05.08 13:39

Перадача Украіне станцыяў для падлучэння да інтэрнэту ад «Starlink» раззлавала крамлёўскіх чыноўнікаў. Кіраўнік «Роскосмоса» Дзмітрый Рагозін заявіў, што Маску давядзецца «адказваць па-даросламу» за дапамогу Украіне.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў