Распачаўся збор ахвяраванняў на аднаўленне нацыянальнага санктуарыю ў Будславе

У Будславе загарэўся нацыянальны санктуарый, галоўная каталіцкая святыня Беларусі. Будслаў, Беларусь. 11 траўня 2020 года. Фота: АК / Белсат

Каталіцкія біскупы Беларусі заклікалі ўсіх вернікаў далучыцца да справы аднаўлення святыні ў Будславе.

Раніцай 11 траўня ў нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай адбыўся пажар, у выніку якога касцёл быў моцна пашкоджаны. Найсвяцейшы Сакрамэнт і абраз Маці Божай Будслаўскай былі ўратаваныя, але будынак моцна пацярпеў.

«Мы, каталіцкія біскупы Беларусі, заклікаем усіх вернікаў малітвай і пасільнай дапамогай разам далучыцца да справы аднаўлення святыні ў Будславе, пабудаванай нашымі продкамі з вялікай любоўю да Бога і Яго Найсвяцейшай Маці», – адзначаецца ў адмысловай заяве канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі.

Будслаў, Беларусь. 11 траўня 2020 года. Фота: АК / Белсат

Усе ахвотныя могуць пералічыць ахвяраванні на адбудову будслаўскай святыні на разліковы рахунак парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе:

Рэлігійная грамада «Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі» аг. Будслаў Мядзельскага раёну, р/с BY12BAPB30153404200100000000 у ААТ «Белаграпромбанк», г. Мінск, код банку BAPBBY2X, УНП 600195666

Таксама збор сродкаў адбываецца на сайце парафіі праз сістэму webpay.

Пажар у Будславе патушаны: гарэў нацыянальны санктуарый, галоўная каталіцкая святыня Беларусі

Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай лічыцца не толькі цэнтрам духоўнага жыцця каталікоў, але і ўнікальным помнікам сакральнай архітэктуры і мастацтва.

Галоўная каштоўнасць Будслаўскага касцёлу – абраз Маці Божай ХVI стагоддзя. Урачыстасць у гонар ушанавання абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) была ўнесеная ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO.

ІІ belsat.eu

Hавiны