Радаўніца ў цыган. Як памінаюць памерлых продкаў за сталом, багатым ежай


Барысаўскія цыгане святкуюць Радаўніцу. Барысаў, Беларусь. 11 траўня 2020 года.
Фота: ТК / Белсат

Радаўніца ў цыган – дзень, калі сям’я ідзе на могілкі продкаў і там за сталом, багатым ежай, памінаюе памерлых. Фотакарэспендэнт «Белсату» пабываў на могілках Вуглы ў Барысаве, дзе пахавана шмат пакаленняў беларускіх ромаў, каб на свае вочы пабачыць гэтую традыцыю.

– Тут – нашы бацькі, бабулі і дзядулі. Нядаўна яшчэ сястра памерла, яна таксама тут спачывае. Гэта наш фамільны склеп, і ён такі ж, як у «Рамэа і Джульета», – кажа адна з жанчын.

Барысаў, Беларусь. 11 траўня 2020 года.
Фота: ТК / Белсат
Барысаў, Беларусь. 11 траўня 2020 года.
Фота: ТК / Белсат

Каля іншай магілы сабралася мноства людзей і, убачыўшы фотаапарат, яны голасна пачынаюць распавядаць аб тым, што адбылося на могілках напярэдадні мінулай Радаўніцы.

– Вы толькі паглядзіце! Год таму хтосьці паламаў надмагіллі нашых сваякоў. Мы прыйшлі і ўбачылі, што суседнія магілы таксама пабітыя – вандалы акрэслілі трыкутнік, – кажа малады хлопец і дадае, што сваякі памерлых пайшлі ў міліцыю і напісалі заяву. – Ведаю, што пасля нашага сыходу міліцыянты проста парвалі нашу заяву. Прайшоў год – яны нічога не зрабілі.

Да размовы далучаецца жанчына, якая адрываецца ад памінальнага стала і эмацыйна каментуе паводзіны журналістаў за тое, што за ўвесь год ніхто не звярнуў увагу на гэты выпадак і не напісалі аб гэтым артыкул, каб дапамагчы родным знайсці злачынцаў. Сваякі спрабуюць супакоіць яе і кажуць, што яна шмат перажыла, таму так эмацыйна рэагуе.

Барысаў, Беларусь. 11 траўня 2020 года.
Фота: ТК / Белсат
Барысаў, Беларусь. 11 траўня 2020 года.
Фота: ТК / Белсат
Барысаў, Беларусь. 11 траўня 2020 года.
Фота: ТК / Белсат
Барысаў, Беларусь. 11 траўня 2020 года.
Фота: ТК / Белсат
Барысаўскія цыгане святкуюць Радаўніцу. Барысаў, Беларусь. 11 траўня 2020 года.
Фота: ТК / Белсат

Свята Радаўніца бярэ пачатак у паганскай традыцыі. На тэрыторыі ўсходніх славянаў гэта дзень заўжды быў звязаны з культам продкаў. Са з’яўленнем хрысціянства традыцыя памінання продкаў змянілася. Праваслаўная царква адмоўна ставіцца да застолляў і ежы на могілках, а таксама ўжывання алкаголю. Згодна з хрысціянскай традыцыяй – радуніца з’яўляцца часам радасці вечнага жыцця.

Беларусы святкуюць Радаўніцу. Барысаў, Беларусь. 11 траўня 2020 года.
Фота: ТК / Белсат
Барысаў, Беларусь. 11 траўня 2020 года.
Фота: ТК / Белсат
Барысаў, Беларусь. 11 траўня 2020 года.
Фота: ТК / Белсат
Барысаў, Беларусь. 11 траўня 2020 года.
Фота: ТК / Белсат
Барысаў, Беларусь. 11 траўня 2020 года.
Фота: ТК / Белсат
Барысаў, Беларусь. 11 траўня 2020 года.
Фота: ТК / Белсат

ТК, Belsat.eu

Стужка навінаў