Пажар у Будславе патушаны: гарэў нацыянальны санктуарый, галоўная каталіцкая святыня Беларусі


Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай лічыцца не толькі цэнтрам духоўнага жыцця, але і ўнікальным помнікам сакральнай архітэктуры і мастацтва. На месцы працуюць пажарнікі з Маладзечна, Докшыцаў, Вілейкі ды Менску.

Як паведамляе Catholic.by, раніцай 11 траўня ў нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай загарэўся дах. Пажарнікі працуюць на месцы здарэння.

Па стане на 11:30 пажар лакалізаваны, паведаміў «Белсату» сведка здарэння: «Толькі што паразмаўляў з пажарным, ён мне паведаміў, што агонь адсечаны, вежы дакладна ўратаваныя, бетонныя канструкцыі ўсе ў нармальным стане, знішчаны толькі дах.

Выратавальнікі змагаліся з полымем больш за 4 гадзіны.

Пажар у Будслаўскім касцёле патушылі. Фота ад чытачоў «Белсату»
Пажар у Будслаўскім касцёле патушылі. Фота ад чытачоў «Белсату»
Пажар у Будслаўскім касцёле патушылі. Фота ад чытачоў «Белсату»
Пажар у Будслаўскім касцёле патушылі. Фота ад чытачоў «Белсату»
Пажар амаль цалкам знішчыў дах касцёлу ў Будславе. Фота ад чытачоў «Белсату»

Па стане на 11-ю гадзіну раніцы дах касцёлу амаль што цалкам згарэў, паведаміў «Белсату» сведка пажару. Ідзе змаганне з агнём за арганы.

«На дадзены момант дах цалкам згарэў, пажарныя атачылі касцёл і намагаюцца не даць агню перакінуцца на вежу франтону. Падаецца, існуе высокая верагоднасць, што вежы будуць уратаваныя. Таксама ідзе змаганне за арганы: яны знаходзяцца акурат пад тым месцам, якое зараз гарыць», — гаворыць відавочца падзеяў.

Гарыць нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай. Фота даслалі чытачы belsat.eu

Найсвяцейшы Сакрамэнт і абраз Маці Божай Будслаўскай выратаваныя і цяпер перахоўваюцца ў бяспечным месцы. З дапамогаю валанцёраў з касцёлу вынеслі ўсё, што толькі магчыма: літургічныя прылады, абразы, кнігі і іншыя рэчы.

Старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч заклікае вернікаў да малітвы праз заступніцтва святога мучаніка Фларыяна аб уратаванні будслаўскай святыні – цэнтру духоўнага жыцця і ўнікальнага помніку сакральнай архітэктуры і мастацтва.

Гарыць нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай. Фота даслалі чытачы belsat.eu
Гарыць нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай. Фота даслалі чытачы belsat.eu

У Будслаў скіраваліся дадатковыя пажарныя разлікі, у распараджэнні якіх маюцца драбіны дастатковай даўжыні для тушэння даху на высокіх будынках.

Гарыць нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай. Фота даслалі чытачы belsat.eu
Гарыць нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай. Фота даслалі чытачы belsat.eu

Біскупы Тадэвуш Кандрусевіч, Казімір Велікаселец, Аляксандр Яшэўскі прыбылі ў Будслаў на месца здарэння.

Маці Божая Будслаўская

Абраз Маці Божай Будслаўскай. Фота з праекту «Побач, праз мяжу». Фотасерыі пра беларусаў у Расеі.
Фота: Дзмітрый Ермакоў для Беласт

Галоўная каштоўнасць Будслаўскага касцёлу – абраз Маці Божай ХVI стагоддзя. Урачыстасць у гонар ушанавання абраза Маці Божай Будслаўскай («Будслаўскі фэст») была ўнесеная ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў