276-ы дзень пратэстаў. Аўтазакі прыгналі на могілкі


Палітычны крызіс у Беларусі працягваецца 276 дзён. «Белсат» падводзіць вынікі гэтага дня – 11 траўня.

Пажар у Будславе

Галоўнай навіной дня ў Беларусі стала не Радаўніца, якую адзначаюць 11 траўня, а пажар у Будславе, дзе гарэў нацыянальны санктуарый, галоўная каталіцкая святыня Беларусі. Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай лічыцца не толькі цэнтрам духоўнага жыцця, але і ўнікальным помнікам сакральнай архітэктуры і мастацтва. На месцы працуюць пажарнікі з Маладзечна, Докшыцаў, Вілейкі ды Менску. Іконы, кнігі і іншыя каштоўнасці з касцёлу ўратавалі, але будынак моцна пашкоджаны. Аднаўляць «беларускі Нотр-Дам» будуць агульнымі намаганнямі, распачаўся збор грошай.

Абноўлена
Пажар у Будславе патушаны: гарэў нацыянальны санктуарый, галоўная каталіцкая святыня Беларусі
2021.05.11 10:31

Радаўніца пад кантролем АМАП

Аўтазак на могілках «Міханавічы».
Фота: канал Антона Матолька / Telegram

Сучасная Радаўніца – гэта тысячы пластыкавых кветак і запоўненыя аўтапаркоўкі ля могілак. Сёлета – яшчэ і аўтазакі. Але асноўнае не змянілася, бо Радаўніца – гэта ўсё яшчэ дзень, калі людзі вяртаюцца да сваіх каранёў, згадваюць памерлых сваякоў ды знаёмых і даглядаюць месцы іхнага пахавання.

Hавiны
Радаўніца: традыцыі і сучаснасць. Як правільна праводзіць гэты дзень?
2021.05.11 13:02

Абноўлена
Узгадваем тых, чые смерці звязваюць з пратэстамі 2020 года. Што сёння кажуць следчыя і сваякі?
2021.05.11 14:00

Еўразвяз абяцае новыя санкцыі «найбліжэйшымі тыднямі»

Першы пакет санкцыяў Еўразвязу супраць атачэння Лукашэнкі прынялі 2 кастрычніка 2020 году, другі – 6 лістапада, трэці – 17 снежня. З таго часу чакаецца прыняцце і чацвёртага пакету. Аднак мінула пяць месяцаў, а новых санкцыяў Еўразвязу не было.

Вярхоўны прадстаўнік ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі Жузэп Бурэль 10 траўня заявіў пра завяршэнне падрыхтоўкі чацвёртага пакету санкцыяў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Ён кажа пра спадзяванні на тое, што чацвёрты пакет «будзе прыняты найбліжэйшымі тыднямі».

Hавiны
Чаму Еўразвяз марудзіць з санкцыямі супраць Лукашэнкі? Тлумачыць Франак Вячорка, дарадца Ціханоўскай
2021.05.11 22:00

Знаку выставілі канчатковае абвінавачанне, Севярынца судзяць ужо заўтра

Крымінальная справа супраць сябры прэзідыуму Каардынацыйнай рады Максіма Знака хутка будзе перададзеная ў суд. Абаронцы Знака настойваюць на тым, што ў дзеяннях палітвязня няма складу злачынства.

Тым часам ужо заўтра мае пачацца судовы працэс над апазіцыйным палітыкам Паўлам Севярынцам. Напярэдадні ён даслаў з турмы адкрыты зварот да беларусаў, які зачытала ягоная жонка Вольга.

Hавiны
Асуджаны на 3 гады «хіміі» студэнт-палітвязень Вінакураў уцёк у Літву
2021.05.11 19:07

АА belsat.eu

Стужка навінаў