Зяленскі адказаў на пытанне, ці гатовы дзеля хуткага міру аддаць частку тэрыторый Украіны


У інтэрв’ю брытанскаму агенцтву «Бі-Бі-Сі» прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адзначыў, што не гатовы дзяліць тэрыторыю краіны нават дзеля хуткага замірэння. Зяленскі адзначыў, што ўкраінцы будуць цвёрда стаяць і ўжо адчуваюць водар перамогі і вяртання мігрантаў.

Уладзімір Зяленскі.
Фота: V_Zelenskiy_official / Telegram

Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што ні ў якім разе не гатовы абмяркоўваць перадачу ўкраінскіх тэрыторыяў. Палітык таксама адзначыў, што разумее, як Расейская Федэрацыя прагне, каб яны прызналі Крым расейскай спрадвечнай тэрыторыяй, але запэўніў, што такога ніколі не адбудзецца.

«Мы не гатовыя аддаваць сваю краіну. Мы ўжо аддалі шмат жыццяў і будзем стаяць цвёрда за адзінства Украіны. Гэта жыццё – цяжкія рэчы здараюцца», – сказаў Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны паведаміў, што Крэмль хоча захапіць частку паўднёвых земляў, аб якіх могуць весціся далей перамовы, але Украіна ад пачатку не была гатовая аддаваць свае тэрыторыі. Калі б Украіна была гатова бязвольна паддаццаіначай, «не было б вайны».

Hавiны
Аляксей Арэстовіч мяркуе, што вайна з Расеяй працягнецца да 2035 года
2022.04.11 11:58

На пытанне, як Зяленскі бачыць перамогу, пра якую так часта кажа ў сваіх зваротах, палітык сказаў, што гэтую перамогу «нашыя людзі дакладна адчуюць». Прэзідэнт Украіны адзначыў, што верыць у вяртанне дадому пасля перамогі многіх мігрантаў, бо Украіна проста не можа існаваць без сваіх грамадзянаў.

«Бамбардаванні закончацца, і мы адновім тэрыторыі, і не будзе расейскіх жаўнераў. Мы разумеем, што не выйдуць яны з Крыму і будуць далей весці перамовы аб ім і паўднёвых землях ды Данбасе. Пакуль мы не можам сказаць болей», – дадаў Зяленскі.

З 24 лютага ва Украіне трывае поўнамаштабная вайна з войскамі Расейскай Федэрацыі. Урады краінаў Еўразвязу і ЗША наклалі на Расею магутныя санкцыі і заблакавалі сродкі Цэнтрабанку, праз што ў траўні ў Расеі можа быць абвешчаны дэфолт.

Інтэрв’ю
Вайна закончыцца, але забіваць не перастане. Інтэрв’ю з сапёрам пра размініраванне Украіны
2022.04.11 15:21

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў