Украіна лічыць, што здолее далучыцца да ЕЗ за бліжэйшыя некалькі гадоў


Ігар Жоўква, дыпламатычны дарадца прэзідэнта Украіны, адказны за еўраінтэграцыю, лічыць, што ўступленне Украіны ў ЕЗ адбудзецца бліжэйшымі гадамі і дакладна не будзе цягнуцца «пяцігодку». Пра гэта чыноўнік расказаў у інтэрв’ю выданню «Європейська правда». Жоўква заявіў, што далучэнне да Еўразвязу дакладна адбудзецца на працягу бліжэйшых пяці гадоў.

Еўрапарламент абсалютнаю большасцю галасоў заклікаў да новых санкцыяў супраць рэжыму ў Беларусі. Еўрапарламент.
Фота: Diliff / wikimedia.org

Прадстаўнік апарату Зяленскага адмовіўся публічна прагназаваць прыкладны год уступлення, растлумачыўшы, што на гэтым этапе «не ўсё залежыць ад нас». Зрэшты, ён не лічыць, што перамовы зацягнуцца надоўга.

«Не ўсе дзяржавы ЕЗ гатовыя да гэтага рашэння, але апошнія перамовы прыносяць вынікі. На жаль, не ўсе краіны аднолькава думаюць, але дакладна можна гаварыць, што ні адна краіна ЕЗ не супраць. Кожная краіна станоўча ставіцца да Украіны», – растлумачыў Жоўква.

 

Hавiны
Якія 3 абяцанні дала старшыня Еўрапарламенту Украіне сёння?
2022.04.01 22:56

«Дакладна справа не расцягнецца на дзесяцігоддзі і пяцігодкі. Украінцы, вайскоўцы на перадавой, цывільныя, якія цяпер пад абстрэламі, дзеці, якія хочуць жыць у еўрапейскай Украіне – не дазволяць нам гэтага. Размова ідзе аб бліжэйшых гадах», – падкрэсліў дыпламат.

Жоўква адзначыў, што Украіне давядзецца прайсці ўсе этапы перамоваў і правесці рэформы. Дыпламат запэўніў, што Украіна зможа гэта зрабіць:

«Больш за тое, нягледзячы на ​​вайну наша сектаральная інтэграцыя ў ЕЗ нават паскорылася. Прыклад – далучэнне Украіны да адзінай энергасістэмы ЕЗ. Мы гэта зрабілі датэрмінова, на паўтара года раней за план».

Нагадаем, што ў сакавіку Украіна падала заяўку на тэрміновую асацыяцыю ў ЕЗ. Урад Украіны чакае надання статусу кандыдата на ўступленне ў ЕЗ ужо 25 чэрвеня.

Hавiны
Прэзідэнт Літвы: Лідары ЕЗ сказалі так украінскай еўраінтэграцыі
2022.03.11 09:06

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў