У Латвіі арыштавалі грамадзяніна Беларусі, яго падазраюць у шпіянажы


Служба дзяржбяспекі Латвіі (VDD) пры падтрыманні ваеннай контрвыведкі затрымала грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які падазраецца ў шпіянажы ў інтарэсах беларускіх спецслужбаў, – паведамляе delfi.lv. Паводле дадзеных VDD, падазраваны здабываў інфармацыю пра аб’екты Нацыянальных узброеных сілаў Латвіі, а таксама пра абʼекты крытычнай інфраструктуры. Усю інфармацыю беларускі грамадзянін фіксаваў на фота і відэа.

Ілюстрацыйнае фота

У дачыненні невядомага грамадзяніна Беларусі была распачатая крымінальная справа, паводле якой яму пагражае да 10 гадоў зняволення.

У межах распачатай справы былі праведзеныя працэсуальныя дзеянні на абʼектах, звязаных з падазроным. Падчас ператрусаў забраная тэхніка і носьбіты інфармацыі. У інтарэсах следства больш падрабязнай інфармацыі пра гэтую справу пакуль не даецца.

Нагадаем, што гэта як мінімум трэці выпадак затрымання грамадзянаў Беларусі з абвінавачваннямі падобнага кшталту за апошні месяц:

  • 21 сакавіка ў Кіеве супрацоўнікамі СБУ быў арыштаваны грамадзянін Беларусі, якога таксама падазраюць у шпіянажы;
  • 6 красавіка ў Польшчы былі арыштаваныя 2 грамадзяніны Беларусі з падазрэннем у шпіянажы на карысць замежных спецслужбаў.
Hавiны
Ва Украіне затрымалі беларускага шпіёна, які перадаваў звесткі расейцам
2022.03.21 17:01

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў