Старшыня Рады БНР у выгнанні Івонка Сурвіла адзначае дзень народзінаў


11 красавіка спаўняецца 86 гадоў беларускай грамадска-палітычнай дзяячцы і старшыні Рады БНР у выгнанні Івонцы Сурвіле.

Івонка Сурвіла. Калаж з фота: adabnr.org

Івонка Сурвіла (дзявочае прозвішча – Шыманец) нарадзілася ў 1936 годзе ў Стоўбцах. У 1944 годзе з’ехала з Беларусі разам з бацькамі. Бацька Івонкі, Уладзімер Шыманец, быў міністрам фінансаў ва ўрадзе БНР часe Міколы Абрамчыка.

Інтэрв’ю
«Не беларускі народ ваюе супраць Украіны, а дыктатар, які трымае яго ў няволі». Размова з Івонкай Сурвілай
2022.03.25 11:12

Жыла ў Францыі, Даніі, Іcпаніі. Цяпер жыве ў Канадзе.

Навучалася ў Вышэйшай мастацкай школе ў Парыжы. У 1959 годзе скончыла лінгвістычны факультэт Сарбонскага ўніверсітэту. Акрамя роднай мовы валодае яшчэ васьмю: французскай, іспанскай‚ англійскай, нямецкай, дацкай, лацінскай, нарвежскай‚ польскай.

У 1959–1965 гадах працавала ў беларускай рэдакцыі Іспанскага нацыянальнага радыё, выкладала французскую мову ў Французскім інстытуце ў Мадрыдзе.

З 1969 да 1996 года працавала на розных пасадах у Бюро перакладаў пры федэральным урадзе Канады.

У 1974 годзе Івонка была абраная старшынёй Беларускага інстытуту навукі і мастацтва, у 1984 – у склад Канадскай этнакультурнай рады.

У 1989 годзе разам з іншымі прадстаўнікамі беларускай дыяспары Сурвіла заклала Канадскі фонд дапамогі ахвярам Чарнобылю ў Беларусі і была яго кіраўніцай да абрання ў 1997 годзе старшынёй Рады БНР.

ГГ belsat.eu

Стужка навінаў