«Пасля вайны зоймемся пастаўкамі будматэрыялаў». Валанцёры з Нідэрландаў перадалі ва Украіну дзясяткі спецмашын


Усё пачалося ў першыя дні вайны, калі была ідэя адправіць медыкаменты ва Украіну. Тады атрымалася знайсці звычайны мікрааўтобус (яго абляпілі як хуткую) і адправілі ва Украіну з Нідэрландаў. Людзі бачылі гатовасць дапамагаць, і пры жаданні рабіць гэта афіцыйна паўстаў фонд «Ветразі свабоды», якому цяпер дапамагаюць прыватныя кампаніі і звычайныя людзі.

Зміцер – беларускі актывіст, жыве ў Нідэрландах з 2009 года. Першапачаткова ён самастойна збіраў грошы на машыну хуткай дапамогі, але пазней аб’яднаўся з фондам і цяпер актыўна яму дапамагае.
Фота: КК / Белсат

Расказваем аб валанцёрскай ініцыятыве па адпраўцы машын хуткай дапамогі і іншай спецтэхнікі з Нідэрландаў ва Украіну.

Вераніка – украінка, яшчэ адзін чалавек Данііл – расеец, Зміцер – беларус, ёсць кіроўцы з Беларусі і Расеі, а большасць валанцёраў – мясцовыя з Нідэрландаў.

«Ніхто з нас не можа гарантаваць, што гэтыя машыны выратуюць нейкую пэўную колькасць людзей і будуць вельмі эфектыўныя там. Але мы бачым запыт і неабходнасць у іх там, ва Украіне. Таксама гэта каласальная маральная падтрымка, шанец на выратаванне, магчымасці, спосаб паказаць людзям, што яны не адны», – кажуць удзельнікі ініцыятывы.

«Адна з асноўных нашых мэтаў – уключыць грамадства ў Нідэрландах для дапамогі Украіне», – дадае суразмоўца «Белсату».

Ужо адпраўленыя 26 хуткіх, 1 «пажарка» у Луганск, 11 эвакуацыйных машын. Гэтым разам адпраўлялі 10 хуткіх і адзін пікап.

Валанцёры-кіроўцы і каардынатары, якія дапамагаюць з транспарціроўкай машын.
Фота: КК / Белсат
Вераніка, заснавальніца фонду «Ветразі свабоды».
Фота: КК / Белсат
Персанальныя пасылкі – перадачы для людзей у розных гарадах ва Украіне, якія таксама даставіць канвой.
Фота: КК / Белсат
Фота: КК / Белсат
Адну з машын спансаравала школа: дзеці збіралі пластыкавыя бутэлькі, каб выручыць грошы на куплю, а потым самастойна рыхтавалі машыны да транспартавання.
Фота: КК / Белсат

Першыя машыны адпраўляліся проста як мікрааўтобусы з шафкамі і сталом, а цяпер ідуць з абсталяваннем, неабходным для аказання першай медыцынскай дапамогі. Адна з машын была праспансаваная школай: дзеці збіралі пластыкавыя бутэлькі, хадзілі па дамах, мылі машыны, часткова грошы данацілі бацькі.

Адну з машын спансавалі беларусы Нідэрландаў (на ёй лагатып з сэрцам ад беларускай мастачкі), яна адправілася ў 72-ю механізаваную брыгаду ў Белай Царкве, назвалі «Рамонак» (гэта пазыўнай супрацоўніцы, якая загінула 27-га лютага).

Гуманітарны канвой машын хуткай дапамогі едзе на дазагрузку на адным са складоў у Варшаве.
Фота: КК / Белсат
Першыя машыны хуткай дапамогі адпраўляліся проста як мікрааўтобусы з шафкамі, а цяпер у камплекце як мінімум ёсць набор абсталявання стандарту «Basic Life Services Kit».
Фота: КК / Белсат
Фота: КК / Белсат

Машыны імкнуцца адпраўляць запоўненымі медыкаментамі і іншымі неабходнымі рэчамі. Часцей за ўсё кіроўцы-валанцёры з Нідэрландаў едуць да мяжы з Украінай, дзе перадаюць машыны, але, бывае, што і давозяць непасрэдна да месцаў прызначэння.

Як усё пачалося?

Зміцер Жалезнічэнка, беларус, які жыве ў Нідэрландах з 2009 года, працуе ў IT, ёсць сям’я і дзіця, актывіст і былы палітжаўнер, першапачаткова самастойна збіраў грошы на машыну хуткай дапамогі, а пазней абʼяднаўся з хлопцамі з фонду. Каб займацца дапамогай, ён узяў адпачынак на працы.

Зміцер Жалезнічэнка.
Фота: КК / Белсат

За месяц існавання фонду хлопцы некалькі разоў мянялі месца для склада. Машыны адпраўляюць запоўненымі гуманітарнай дапамогай і медыкаментамі, таму вольнага месца для рэчаў трэба ўсё больш і больш. Пачаткова функцыі склада выконвала тэрыторыя дзіцячага кантактнага заапарка недалёка ад дома Веранікі, потым сам яе дом, пазней маленькі склад, а цяпер вялікі – які ўмяшае рэчы пад загрузку для 5 машын.

Фота: КК / Белсат
Фота: КК / Белсат
Фота: КК / Белсат
Фота: КК / Белсат
Фота: КК / Белсат

Што будзе далей, ніхто прадказаць не можа. У планах – пошук новых машын. Ужо аплачаныя 12 новых аўтамабіляў.

«Калі скончыцца вайна, зоймемся пастаўкамі будаўнічага абсталявання», – смяецца Вераніка.

Фота: КК / Белсат
Валанцёры-вадзіцелі і каардынатары, якія дапамагаюць з транспарціроўкай машын.
Фота: КК / Белсат

У ноч на 24 лютага Уладзімір Пуцін абвесціў пачатак вайны (у Расеі яе называюць «спецыяльнай ваеннай аперацыяй») з мэтай «дэнацыфікацыі і дэмілітарызацыі» Украіны. 27 лютага Украіна афіцыйна накіравала пазоў супраць Расеі ў Міжнародны суд ААН. У ім Кіеў просіць прыцягнуць Расею да адказнасці, у тым ліку за скажэнне паняцця «генацыд» дзеля апраўдання агрэсіі супраць Украіны. З пачатку вайны Украіну пакінулі больш за 4,5 млн асобаў.

Масавыя забойствы мірных жыхароў у прадмесцях Кіева заходнія медыі і палітыкі ўжо назвалі генацыдам. Расейскі бок афіцыйна абвяргае сваю датычнасць да забойстваў цывільнага насельніцтва.

Чытайце таксама:

«Усё вельмі сур’ёзна». Як праходзяць падрыхтоўчыя курсы ў тэрытарыяльную абарону, на якія чарга – два тыдні

«Еду да ўнучак, якіх ніколі не бачыў». Рэпартаж з цэнтру для ўцекачоў у польскім Жэшуве

Барадзянка: яшчэ адно зруйнаванае прадмесце Кіева. Паглядзіце, як яно выглядае пасля расейскіх войскаў

«Людзі гарэлі жывымі». Паглядзіце, як цяпер выглядае Чарнігаў

КК/ММ belsat.eu

Стужка навінаў