Памежны камітэт Беларусі: «Трафік грузаперавозаў з ЕЗ скараціўся ўтрая»


Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі заявіў, што колькасць фураў, якія накіроўваюцца ў краіны ЕЗ, зменшылася ў тры разы. Прычынай стала забарона для беларускіх і расейскіх транспартавых кампаніяў перавозіць грузы па краінах Еўразвязу.

 

Чарга на мяжы Беларусі. Інфаграфіка: Дзяржаўны памежны камітэт РБ

Разам з тым, на ўезд у Латвію і Літву па-ранейшаму стаіць чарга з цяжкавікоў.

У пункце пропуску «Урбаны» стаіць 70 фураў, у «Катлоўцы» – 340, у «Каменным Логу» – 110, у «Беняконях» – больш за 200. На польскім напрамку чэргаў няма, сведчаць звесткі маніторынгу Памежнага камітэту на 10:00 11 красавіка.

Hавiны
Еўразвяз забараніў увозіць на сваю тэрыторыю грузы на беларускіх і расейскіх фурах
2022.04.09 13:12

Нагадаем, Еўразвяз забараніў аўтамабільныя грузаперавозы для беларускіх кампаніяў. Абмежаванне ўвялі ў рамках пятага пакету санкцыяў супраць Расеі і Беларусі праз вайну супраць Украіны. Выключэнне – перавоз пошты, бо гэта ўніверсальная міжнародная паслуга, і перавоз грузаў для гуманітарных мэтаў.

Перавознікам, якія былі на тэрыторыі Еўразвязу да 9 красавіка, дазволяць даставіць груз і вярнуцца на тэрыторыю Беларусі да 16 красавіка.

ЗХ belsat.eu

 

 

Стужка навінаў