Аляксей Арэстовіч мяркуе, што вайна з Расеяй працягнецца да 2035 года


Дарадца кіраўніка Офісу прэзідэнта Украіны Аляксей Арэстовіч агучыў чарговы прагноз пра заканчэнне вайны Украіны з Расеяй. У інтэрв’ю каналу «Фейгін Live» ён выказаў меркаванне, што супрацьстаянне будзе працягвацца як мінімум да 2035 года.

Дарадца кіраўніка Офісу прэзідэнта Украіны Аляксей Арэстовіч.
Фота: Аляксей Арэстовіч / Instagram

«За гэты час могуць адбыцца некалькі ваенных сутыкненняў: кожныя два, а магчыма пяць гадоў… вялікія… кожныя сем-восем гадоў», – выказаў меркаванне Арэстовіч.

Арэстовіч параўнаў цяперашнюю сітуацыю ва Украіне з арабска-ізраільскім канфліктам. Паводле ягоных словаў, толькі калі паміж бакамі прайшло пяць сутыкненняў, арабскія краіны зразумелі, што старыя метады не дзейнічаюць – і трэба пераходзіць да іншых. Падобны сцэнар развіцця падзеяў прадугледжвае Арэстовіч.

Украінцам, якія да такога цяжкага сцэнару не гатовыя, Аляксей Арэстовіч раіць часова зʼехаць за мяжу. Чыноўнік дадаў, што ў выпадку акупацыі пуцінскай арміяй усёй тэрыторыі Данбасу Украіна будзе ваяваць за яго, што пацягне вялізныя чалавечыя ахвяры і страты для эканомікі.

«Тым, хто да гэтага не гатовы, хто цяпер разважае аб тым, як жыць і гадаваць дзяцей, трэба нейкая іншая краіна.Тут новы Ізраіль. Толькі маштабы круцейшыя і страшнейшыя», – адзначыў дарадца кіраўніка Офісу прэзідэнта Украіны.

Таксама Арэстовіч адзначыў у інтэрвʼю, што ўся ягоная сямʼя не выехала ў Іспанію ці яшчэ якую-небудзь цёплую краіну, але застаецца ва Украіне.

Hавiны
Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 10 красавіка
2022.04.10 19:17

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў