Амаль дзве тысячы фур сабраліся на выезде з Беларусі


Дзяржпагранкамітэт Беларусі паведамляе, што выезду з краіны на межах з Літвой, Латвіяй, Украінай і Польшчай чакаюць амаль 1,9 тысяч грузавікоў.

Чарга на беларуска-літоўскім прапускным пункце «Каменны Лог» 11 красавіка.
Фота: gpk.gov.by

Самая вялікая чарга ўтварылася на беларуска-літоўскай мяжы на пункце «Каменны Лог». Там выезду чакаюць больш за 490 вялікагрузаў. На пункце «Катлоўка» стаяць больш за 270 фур, 250 машын у пункце «Прывалка» і 230 – у «Беняконі».

На мяжы з Польшчай у пункце пропуску «Брузгі» стаяць амаль 160 грузавікоў. Больш за 150 фур чакаюць у «Казловічах» і 90 – у «Бераставіцы».

На беларуска-латвійскай мяжы ў пункце пропуску «Грыгароўшчына» стаяць больш за 170 машын, каля 30 фур чакаюць у «Урбанах».

Таксама невялікая чарга ўтварылася на адным з пунктаў на выезд ва Украіну: у «Новай Гуце» у чарзе больш за 60 фур.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў