У Лунінецкім раёне пасля крушэння расейскага самалёта праходзіць пошукавая аперацыя


Пра падзенне расейскага самалёта ў Лунінецкім раёне ўвечары 10 сакавіка стала вядома ад мясцовых жыхароў.

Як паведамляе «Медыя-Палессе», вечарам 10 сакавіка ка 21-й гадзіны жыхары Лунінецкага раёна здрыгануліся ад выбуху. Ён быў чутны за дзясяткі кіламетраў. Людзі мяркуюць, што ўпаў вайсковы расейскі самалёт. Відавочцы з Кажан-Гарадку, Драбску, Ракітна назіралі зарыва.

Зарыва на месцы крушэння самалёту.
Фота: media-polesye.by

Сёння з самай раніцы працягваецца пошукавая аперацыя. Крыніца выдання паведаміла, што лётчыкаў, якія катапультаваліся, знайшлі ўчора, іх забраў адзін з пошукавых верталётаў. Яны жывыя.

На гэты момант тэрыторыя крушэння ачэпленая вайскоўцамі і міліцыяй. У наваколлях вядзецца пошук абломкаў самалёта і, магчыма, боепрыпасаў.

У размове з «Нашай Нівай» адзін з мясцовых жыхароў сцвярджаў, што расейскі самалёт быў падбіты ўкраінцамі і спрабаваў дацягнуць да лунінецкага аэрадрому.

Улады інфармацыю пра падзенне самалёту ў Лунінецкім раёне пакуль ніяк не каментавалі.

Нагадаем, пад Лунінцам знаходзіцца вайсковы аэрадром, дзе базуецца расейская авіяцыя, і адкуль яна ажыццяўляе вылеты для бамбавання ўкраінскіх гарадоў.

Hавiны
Памерлі абодва беларускія дальнабойнікі, якія трапілі пад расейскі авіяўдар ва Украіне
2022.03.11 11:22

РР belsat.eu

Стужка навінаў