«Moody's» панізіла рэйтынгі Беларусі


Паводле звестак міжнароднага рэйтынгавае агенцтва «Moody’s», доўгатэрміновы рэйтынг Беларусі і рэйтынг незабяспечанага доўгу абваліўся на чатыры прыступкі – з «B3» да «Ca». Гэта азначае, што паказнік атрымаў адмоўнае значэнне.

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Менск, Беларусь. 28 чэрвеня 2020 года.
Фота: ІА / Белсат

Крэдытны профіль Беларусі на фоне вайсковага ўварвання Расеі ва Украіну абваліўся да адмоўнага. Агенцтва «Moodyʼs» вызначыла рэйтынг нашай краіны як «Ca». На думку «Moodyʼs», усё больш імаверным у Беларусі становіцца дэфолт.

Прычынай таму ёсць санкцыі супраць краіны праз падтрыманне палітыкі Крамля наконт уварвання ва Украіну. На канец 2021 года амаль 25 % беларускага экспарту паступала ў краны ЕЗ. Цяпер гандаль пад пытаннем.

Таксама «Moodyʼs» чакае, што дзяржаўныя пазыкі Беларусі сёлета дасягнуць 60 % ВУП. Золата-валютныя рэзервы Нацыянальнага банку здольныя забяспечыць толькі часовы буфер, які будзе хутка вычарпаны. А спадзявацца на новы крэдыты ў існай сітуацыі не выпадае.

Эканоміка з Чалым
Расея і Беларусь ператворацца ў Кубу
2022.03.11 00:05

ЛК belsat.eu

Стужка навінаў