Колькасць уцекачоў з Украіны дасягнула 2,5 мільёна чалавек


Паводле звестак Упраўлення вярхоўнага камісара ААН у справах уцекачоў, з 24 лютага да 8 сакавіка Украіну пакінулі ўжо 2,5 мільёна чалавек.

Вярхоўны камісар ААН у справах уцекачоў Філіпа Грандзі паведаміў, што каля 2 мільёнаў чалавек сталі ўнутранымі перасяленцамі: то бок яны пакінулі свае дамы, але застаюцца ва Украіне.

Раней Грандзі зазначаў, што гэта самы маштабны крызіс у Еўропе з часу Другой сусветнай вайны. Ваенныя канфлікты на Балканах у 1990-ыя зрабілі ўцекачамі 2–3 мільёны чалавек, але гэта адбылося цягам 8 гадоў, а не двух тыдняў.

У Еўракамісіі лічаць, што колькасць украінскіх уцекачоў можа скласці да 7 мільёнаў чалавек.

Аналітыка
Уцекачы з Украіны ў Еўропе: маштабы крызісу, кірункі, умовы
2022.03.09 10:00

РР belsat.eu

Стужка навінаў