За надпіс на плоце мужчыну пакаралі годам «хіміі»

У Менску суддзя Аляксандр Воўк пакараў 36-гадовага Юрыя Дрэка за надпіс на агароджы будаўнічай пляцоўкі «СБ – с… бойцеся» годам «хіміі», піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

У дачыненні 36-гадовага жыхара Менску Юрыя Дрэка распачалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэксу («Хуліганства»). Падставаю для справы стаў надпіс, які мужчына зрабіў на плоце. 23 верасня летась Юрый напісаў на плоце «СБ – с… бойцеся».

Юрый Дрэк, якога судзяць за надпіс на плоце. Фота: «Народная воля»

Пацярпелымі ў справе праходзілі працаўнікі выдавецкага дому «Беларусь сегодня»: Міхаіл Лябедзік (першы намеснік дырэктара – галоўнага рэдактара выдавецкага дому «Беларусь сегодня»), журналісты Андрэй Мукавозчык, Людміла Гладкая, Дзмітрый Крат, Раман Рудзь і кіраўнік упраўлення матэрыяльнага забеспячэння.

Суддзя Аляксандр Воўк прызнаў Юрыя Дрэка вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на 1 год.

СК belsat.eu

Hавiны